29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: Салют на 3 ліпеня - гэта «новы выраб», але «выкарыстоўваўся раней»

10
Мінабароны: Салют на 3 ліпеня - гэта «новы выраб», але «выкарыстоўваўся раней»

Адная з версій установы з нагоды трагедыі супярэчыць другой.

Паведамленне Міністэрства абароны пасля здарэння 3 ліпеня ў Менску, у якім загінула жанчына і параненыя некалькі чалавек, супярэчыць агучаным перад парадам, паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведаміла Мінабароны ў Telegram уночы пасля здарэння з феерверкам, «выяўлена, што набоі гэтай партыі ўжо выкарыстоўваліся для салютаў».

Але за дзень да параду на сайце дзяржаўнага агенцтва Minsknews камандзір патрульнай роты каменданцкага батальёна Аляксей Круглік сцвярджаў: «Гэтым разам мы выкарыстаем новыя феерверачныя вырабы, якія раней не паказвалі».

Гэтыя два паведамленні могуць не супярэчыць адно аднаму, калі набоі такога тыпу выкарыстоўваліся на салют у іншых краінах або іншымі беларускімі ўстановамі. Але ў другім паведамленні такіх удакладненняў няма.

Ні Мінабароны, ні Следчы камітэт не агучвалі дэталяў таго, як адбылося здарэнне (згадвалася толькі, што людзі пацярпелі падчас салюту), а таксама не апісвалі папярэднія версіі здарэння. Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства надзвычайных сітуацый нічога не паведамілі пра тое, што адбылося на раніцу 4 ліпеня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках