29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску пасля параду танк ледзь не рэзнуўся у пешаходаў на ходніку

18
Відэафакт: У Менску пасля параду танк ледзь не рэзнуўся у пешаходаў на ходніку

Механік-кіроўца не справіўся з кіраваннем.

У Менску танк ледзь не вылецеў на ходнік, дзе ў гэты момант знаходзіліся людзі.

Відэа інцыдэнту ў рэдакцыю tut.by даслаў чытач Арцём.

Мяркуючы з усяго, інцыдэнт адбыўся пасля параду з нагоды Дня незалежнасці, калі механізаваная калона вярталася на базу. Насупраць Дома друку на вуліцы Сурганава механік-кіроўца не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго танк Т-72 занесла і ледзь не выкінула на ходнік.

На шчасце, танк удалося спыніць на праезнай частцы. Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Нагадаем, у 2017 годзе ўжо адбываліся такія здарэнні. Тады танк, які ехаў у бок цэнтра на генеральную рэпетыцыю парада, ля станцыі метро «Маскоўская» рэзнуўся ў дрэва і збіў ліхтарны слуп.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках