20 красавiка 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці сышлі з рэек 16 цыстэрнаў з прапанам

13
У Віцебскай вобласці сышлі з рэек 16 цыстэрнаў з прапанам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Магчыма, у адной з цыстэрнаў адбыўся выцек.

На перагоне Ворша - Віцебск сышлі з рэек некалькі цыстэрнаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС у Twitter.

«Паблізу вёскі Замасточча сышлі з рэек некалькі цыстэрнаў. Да месца прыбываюць падраздзяленні МНС. Звестак аб пацярпелых няма», - піша ўстанова.

Пазней у МНС паведамілі, што сышлі з рэек 16 цыстэрнаў грузавога цягніка, якія перавозілі прапан. Да месца неадкладна былі накіраваныя падраздзяленні МНС.

Паведамляецца, што на гэтым кірунку прыпынены рух цягнікоў.

Як паведамляе тэлеграм-канал Nexta, цыстэрны, якія сышлі з рэек, са звадкаваным газам - поўныя, і ў адной з іх ёсць выцек.

У радыусе некалькіх кіламетраў ад месца надзвычайнага здарэння цяпер лепш не знаходзіцца.

Цалкам прадказальная праблемы пачаліся не толькі ў пасажыраў, якія ехалі з Віцебску ў іншыя гарады, але і ў тых, хто накіроўваўся ў сам абласны цэнтр. Як нам толькі што паведамілі, цягнік №704Б Менск - Віцебск давёз людзей толькі да Воршы.

- У Воршы цягнік спыніўся, і я адразу пачуў няладнае, бо звычайна ён ідзе без прыпынкаў, - напісаў пасажыр. - Спачатку правадніца сказала, што нас не пускаюць пакуль на Віцебск. Пазней прыйшоў начальнік цягніка, і сказаў, што дастаўляць нас будуць на аўтобусе. Ужо выходзячы з вагона падслухаў размову правадніцы. Яна сказала, што дзесьці там далей у Віцебскім кірунку сышоў з рэек цягнік.

Крыніцы ў БЧ паведамляюць, што да месца катастрофы ўжо накіраваныя аднаўленчы і пажарны цягнікі. Таксама адпраўленыя два рэзервовыя цеплавозы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках