Новы склад украінскай Рады маладзейшы за папярэдні на сем гадоў
11- 24.07.2019, 20:38
- 8,117
Самая «маладая» партыя - «Слуга народа», а «найстарэйшая» - «Бацькаўшчына».
Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады IX склікання ў сярэднім на 7 гадоў маладзейшыя за сваіх папярэднікаў. Такія весткі апублікавала грамадзянская сетка АПОРА ў сераду, 24 ліпеня.
«41 год - гэта сярэдні ўзрост дэпутата ў цяперашнім складзе парламента. Агулам сярэдні ўзрост народных абраннікаў знізіўся на 7,4 года ў параўнанні з папярэднім скліканнем парламента, гэта значыць у 2014 годзе гэты паказчык складаў - 48,4 года», - адзначылі ў апоры.
У новую Раду выбралі:
- 17 народных дэпутатаў, якім ад 21 да 30 гадоў,
- 121 дэпутата - ад 31 да 45 гадоў,
- 58 дэпутатаў - ад 46 да 60.
- 3 дэпутатаў, якім больш за 60 гадоў.
Самаму маладому дэпутату Святаславу Юрашу 23 гады ён прайшоў у Раду паводле спісу Слугі народа, а самаму старому - 78 гадоў. Гаворка ідзе пра Юрыя Іофэ з партыі Апазіцыйная платформа - За жыццё.
Самая маладая партыя - Слуга народа, а самая старая - Бацькаўшчына. Сярэдні ўзрост народных дэпутатаў сярод партый і самавылучэнцаў: Слуга народа - 37,6 года; Голас - 38 гадоў; Еўрапейская салідарнасць - 46,7 года; самавылучэнцаў ды іншыя партыі - 46,8 года; Апазіцыйная платформа - За жыццё - 48,8 года; Бацькаўшчына - 49,8 года.