25 красавiка 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Закадравы смех робіць дурныя жарты больш смешнымі

8
Навукоўцы: Закадравы смех робіць дурныя жарты больш смешнымі

Закадравы смех станоўча ўплывае на ўспрыманне нават нясмешных жартаў.

Як паведамляецца на сайце навуковага часопіса Current Biology, аналагічная ўзаемасувязь выяўленая і пры ацэнцы жартаў людзьмі з аўтызмам, піша ТАСС.

У экспэрыменце бралі ўдзел 72 чалавекі, у тым ліку і людзі з парушэннямі развіцця. Прафесійны комік зачытваў ім 40 жартаў, якія маглі суправаджацца двума тыпамі закадравага смеху - спантанным і пастановачным.

Удзельнікам было прапанавана ацаніць жарты паводле шкалы ад аднаго да сямі, дзе адзін - "зусім не смешна", а сем - "смешна". Для экспэрыменту былі адмыслова адабраныя толькі няўдалыя жарты (іх яшчэ называюць dad jokes), прадстаўленыя ў форме "пытанне-адказ" і заснаваныя на гульні слоў.

Высветлілася, што жарты, якія суправаджаюцца запісам чалавечага смеху, ацэніваліся у сярэднім вышэй, чым тыя ж жарты без смеху. Адзінае адрозненне паміж удзельнікамі ў тым, што людзі з аўтызмам ацэньвалі жарты ў сярэднім вышэй, чым удзельнікі без аўтычных разладаў.

Навукоўцы адзначаюць, што гэтае даследаванне мае добрыя перспектывы. Так, напрыклад, не зразумелы механізм ўплыву смеху на ўспрыманне жартаў мозгам. Даследчыкі маюць намер закрануць гэтае пытанне ў наступных навуковых працах.

Аўтызм, ці разлад аўтычнага спектру, - гэта парушэнне развіцця, якое праяўляецца на працягу першых трох гадоў жыцця. Асноўныя сімптомы аўтызму адносяць да трох сфер: здольнасць мець камунікаваць з дарослымі і дзецьмі (парушэнні ў галіне сацыяльнага ўзаемадзеяння); здольнасць размаўляць з іншымі людзьмі, карыстацца жэстамі і мімікай для камунікацыі (парушэнні ў галіне камунікацыі); паўтаральныя паводзіны (абмежаванасць інтарэсаў, стэрэатыпныя дзеянні).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках