26 красавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наўседа заклікаў краіны Балтыі да адзінай пазіцыі аб БелАЭС

3
Наўседа заклікаў краіны Балтыі да адзінай пазіцыі аб БелАЭС
ГіТАНАС НАЎСЕДА

Літва абмяркуе з Латвіяй і Эстоніяй магчымасць байкатаваць Астравецкую АЭС.

Літва ў размовах з Латвіяй і Эстоніяй плануе ўзняць пытанне байкоту электраэнэргіі, вырабленай на Астравецкай АЭС у Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Латвіі Эгілам Левітсам, піша delfi.lv.

Наўседа паказаў, што Літва не хоча ціснуць у гэтым пытанні, аднак калі на гэтай АЭС адбудзецца аварыя, то наступствы на сабе адчуе ўвесь рэгіён, не толькі Літва. Прэзідэнт Літвы адзначыў, што суседнія краіны не будуць купляць электраэнэргію ў гэтай электрастанцыі, такой пазіцыі прытрымліваецца у тым ліку Польшча.

Левітс сказаў, што бяспека Астравецкай АЭС - абсалютны прыярытэт для Латвіі, бо АЭС знаходзіцца недалёка ад Латвіі.

Астравецкая атамная электрастанцыя ў Беларусі будуецца прыкладна за 50 кіламетраў ад Вільні і менш чым за 30 кіламетраў ад літоўскай мяжы. Дата запуску першага энэргетычнага рэактара запланаваная на восень гэтага года.

Урад Літвы заяўляе, што электрастанцыя будуецца без выканання патрабаванняў бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках