19 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Зяленскаму пара стаць сур'ёзным

20
Politico: Зяленскаму пара стаць сур'ёзным

Што чакае Украіну пасля выбараў.

21 ліпеня прайшлі датэрміновыя выбары ва ўкраінскі парламент. У выніку апрацоўкі 98,95% пратаколаў стала вядома, што 43,14% галасоў атрымлівае партыя Слуга народа. На другім месцы – Апазіцыйны блок - 13,02%.

Замежныя СМІ адрэагавалі на вынікі. The New York Times і Politico выдалі тэматычныя тэксты.

Іх кароткі выклад - у аглядзе LIGA.net.

"Самы час украінскаму фацэтнаму прэзідэнту стаць сур'ёзным", - заяўляе амэрыканскі палітолаг Мэт’ю Ражанскі ў матэрыяле для выдання Politico.

Паводле ягоных слоў, Зяленскаму трэба рухацца хутчэй, калі ён спадзяецца выканаць свае абяцанкі і наставіць Украіну на новы шлях.

Будучая дзейнасць прэзідэнта залежыць ад ягонай суполкі і выбару прэм'ер-міністра. Зяленскі падказаў, што хацеў бы бачыць дасведчанага эканаміста на гэтай пасадзе. Ражанскі называе гэта мудрым крокам, улічваючы нястачу досведу Зяленскага і той факт, што адказнасць за эканоміку ў значнай ступені выходзіць за рамкі ягонай канстытуцыйнай кампетэнцыі.

Аб партыі "Слуга народа" палітолаг кажа: "Пасля топавага дзясятку ідзе шмат "плям" – асоб, невядомых раней на палітычнай арэне. Адзін з аглядальнікаў назваў іх: "Настолькі новыя, што нават Google нічога пра іх не ведае".

Ключавое пытанне ў тым, ці стануцца хаўруснікі Зяленскага дастаткова трывалымі, каб адмовіцца ад шантажу і куплі галасоў - выпрабаванай тактыкі ўкраінскіх алігархаў і палітычных дзеячаў, адзначае Ражанскі.

"Украіну чакаюць радыкальныя перамены", - піша журналістка Уна Хадждары ў калонцы для The New York Times.

Паводле ейных слоў, у перыяд кіравання Парашэнкі асноўныя праблемы, такія як карупцыя або павышэнне ўзроўню жыцця, сталі другараднымі. За гэта ён быў пакараны двойчы: у красавіку і на мінулых выходных.

"Сп.Парашэнка мог падумаць, што, быўшы правадыром рэвалюцыі 2014 года, ён не страціць падтрымку краіны. Замест гэтага ён высветліў, што ўкраінцы больш не мерацца падтрымліваць палітыкаў, якія нахабна эксплуатуюць шчырую незадаволенасць людзей і адбіраюць гвалтам уладу мясцовых органаў дзеля ўласнай палітычнай перавагі", - гаворыцца ў матэрыяле.

Аўтар мяркуе, што ўкраінцы занадта добра ведаюць, што палітыкі бароняць свае інтарэсы, таму расплывістасць прапаноў Зяленскага дазваляе выбаршчыкам розных перакананняў праекаваць на яго свае надзеі і амбіцыі. Нягледзячы на тое, што "ні ён, ні ягоная партыя не маюць дакладна сфармуляванай задачы; у іхняй кампаніі, зладжанай супраць карупцыі, не гаворыцца пра тое, як з ёй змагацца. Яны, фактычна, выступаюць за перамены дзеля перамен".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках