20 красавiка 2024, Субота, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Велізарная запазычанасць»: прадпрыемствы АПК не могуць вярнуць завінавачанасць МАЗу

21
«Велізарная запазычанасць»: прадпрыемствы АПК не могуць вярнуць завінавачанасць МАЗу

З нагоды 75-годдзя МАЗа кіраўніцтва холдынгу выдасць працаўнікам замест прэмій харчовыя наборы.

З нагоды 75-годдзя Менскага аўтамабільнага завода кіраўніцтва холдынгу «Белаўтамаз» наважыла падтрымаць усіх работнікаў. Але замест грашовых прэмій ім выдадуць харчовыя наборы, бо «МАЗ» не можа спагнаць сродкаў са сваіх дэбітораў.

Харчовымі наборамі на суму 100 рублёў плануецца аддзячыць усім работнікам, за выняткам тых, каго заўважаць за парушэннем працоўнай дысцыпліны. Выдаць харчовыя наборы плануецца 9 жніўня. Наборы ўключаюць у сябе шэраг мясных прадуктаў, печыва і сыр, паведамляе телеграм-канал «NEXTA».

Пры гэтым шэраг работнікаў выказвае незадаволенасць тым, што замест грашовых прэмій ім выдадуць харчовыя наборы.

У гутарцы з карэспандэнтам belsat.eu намеснік камерцыйнага дырэктара Сяргей Захарэвіч патлумачыў, што выплаціць грашовыя прэміі работнікам холдынгу цяпер бы проста не выйшла. Прычына ў тым, што шмат якія прадпрыемствы, якім «МАЗ» пастаўляў тэхніку, не могуць за яе разлічыцца.

«На сённяшні дзень з улікам вялізнай сустрэчнай дэбіторскай запазычанасці многіх прадпрыемстваў аграрна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, якія прапануюць сваю прадукцыю, праведзена такая сустрэчная пастаўка», - адзначыў Сяргей Захарэвіч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках