18 красавiка 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пацярпелых на Кубе дыпламатаў ЗША знайшлі змены ў мозгу

7
У пацярпелых на Кубе дыпламатаў ЗША знайшлі змены ў мозгу

З канца 2016 года амэрыканскія дыпламаты паведамлялі аб дзіўных гуках высокай чашчыні ў Гаване.

Даследаванне мозгу 40 супрацоўнікаў пасольства ЗША на Кубе, якія, як мяркуецца, пацярпелі ад мікрахвалевай зброі, паказала бачныя адрозненні з кантрольнай групай. Дыпламаты заяўлялі аб дзіўных гуках высокай чашчыні, пасля якіх у іх узнікалі праблемы са здароўем. Прычыну сімптомаў даследчыкі не назвалі, перадае svoboda.org.

Магнітна-рэзанансная тамаграфія (МРТ) пацыентаў пацвярджае структурныя змены мозгу, адзначыла прафесарка радыялогіі і суаўтарка даследавання Раджыні Вэрма. З ейных слоў, некаторыя з пацярпелых усё яшчэ праходзяць рэгабілітацыю.

З канца 2016 года амэрыканскія дыпламаты паведамлялі аб дзіўных гуках высокай чашчыні ў Гаване, пасля якіх у іх назіраліся моцныя галаўныя болі, млосць, стомленасць, галавакружэнне і страта каардынацыі ды слыху.

У верасні 2017 года Злучаныя Штаты адклікалі большую частку свайго дыпламатычнага персаналу з кубінскай сталіцы. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у нападах кубінскія ўлады і выправіў з Вашынгтона 15 кубінскіх дыпламатаў. Гавана адмаўляе ўсякую датычнасць да нападаў.

У чэрвені 2018 года ЗША таксама адклікалі некалькі амэрыканцаў з консульства ў кітайскім Гуанчжоў пасля таго як у дыпламатаў выявіліся тыя ж самыя сімптомы "акустычнай атакі". Улады Кітая заяўлялі аб правядзенні расследавання і пра тое, што не выявілі нічога падазронага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках