28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску таксіст скраў торбу з маёмасцю на $ 10 тысяч

18
У Менску таксіст скраў торбу з маёмасцю на $ 10 тысяч

Торба належала сваякам вядомага хакеіста.

У Нацыянальным аэрапорце ў пасажыраў скралі торбу, дзе знаходзілася маёмасць на суму $ 10 тысяч, расказалі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» у Менскім аддзеле ўнутраных спраў на паветраным транспарце.

У самыя кароткія тэрміны супрацоўнікі міліцыі знайшлі несумленнага таксіста, які забраў забыты пасажырамі багаж.

- З Нью-Ёрка прыляцела сям'я, сваякі вядомага хакеіста. Дабраўшыся да месца жыхарства, яны выявілі, што не стае адной торбы. Вярнуўшыся на аэравакзал, нідзе яе не знайшлі і звярнуліся па дапамогу ў міліцыю, - распавёў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку МАУС на паветраным транспарце Уладзімір Рудзько.

Праз запісы з камер відэаназірання высветлілі, што торба была пакінутая на вазку, яе забраў кіроўца таксі, які потым з'ехаў у кірунку Менска. Яго асобу хутка высветлілі, а надвечар затрымалі - кіроўца зноў прывёз пасажыраў у аэрапорт.

У торбе ляжалі грошы, каштоўнасці, мабільны тэлефон ды іншыя прылады. На шчасце, таксіст не паспеў распарадзіцца чужой маёмасцю, толькі дастаў з мабільніка SIM-картку, якую пазней знайшлі ў ягоным аўтамабілі.

- Затрыманы спачатку не прызнаваў віну, сцвярджаў, што нічога чужога не браў, аднак адразу прызнаўся, калі ўбачыў сябе на відэазапісе, - працягвае спадар Уладзімір. - У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу паводле ч.3 арт.205 Крымінальнага кодэкса («Крадзеж»).

Усю выкрадзеную маёмасць вярнулі ўладальнікам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках