25 красавiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мюлер на слуханнях у кангрэсе пацвердзіў умяшанне РФ у выбары

4
Мюлер на слуханнях у кангрэсе пацвердзіў умяшанне РФ у выбары
Робэрт Мюлер

Умяшанне Расеі ў амэрыканскія выбары ў 2016 годзе было «шырокім і сістэматычным».

Пра гэта на слуханнях у юрыдычным камітэце палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША заявіў былы спецыяльны пракурор Робэрт Мюлер, перадае Washington Post.

Падчас слуханняў яго папрасілі пацвердзіць, што ягоная суполка ў выніку расследавання прыйшла да высновы аб планах Масквы атрымаць выгаду ад перамогі аднаго з кандыдатаў на выбарах прэзідэнта. На гэтае пытанне ён адказаў станоўча і ўдакладніў, што гаворка ідзе пра Дональда Трампа, паведамляе AP.

Пры гэтым Мюлер зноў пацвердзіў, што ягоная суполка ў часе расследавання не выявіла змовы паміж расейскім урадам і перадвыбарным штабам Трампа. Сцвярджэнне амэрыканскага лідэра аб ягоным «поўным апраўданні» ён тым не менш зняпраўдзіў.

Былы спецыяльны пракурор таксама пацвердзіў, што Трамп хацеў яго звольніць. «Гэта заяўлена ў дакладзе», - заўважыў ён.

Расследаванне ўмяшання Расеі ў выбары ў ЗША 2016 года прадоўжылася два гады і закончылася ў красавіку. У падагульняльным дакладзе Мюлер адзначыў, што ўмяшанне ажыццяўлялася праз сацыяльныя сеткі і з дапамогай хакерскіх нападаў. 29 траўня спецыяльны пракурор абвясціў аб спыненні справы і зыходзе з Міністэрства юстыцыі ЗША.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках