28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Джонсан заступіў на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі

8
Барыс Джонсан заступіў на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі

Джонсан сустрэўся з каралевай Элізабэт II.

Барыс Джонсан, лідэр кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі сустрэўся з каралевай Элізабэт II. Каралева прызначыла яго на пасаду кіраўніка кабінета міністраў, піша РБК са спасылкай на Sky News.

Для фармальнага прызначэння палітык меў атрымаць просьбу ад каралевы сфармаваць новы ўрад. З гэтай мэтай ягоны поезд накіраваўся ў Букінгемскі палац. У дарозе ягоны самаход спынілі дэманстранты арганізацыі Greenpeace, стаўшы ў ланцужок. Паліцыя сагнала іх з дарогі, пасля чаго картэж паехаў далей.

Незадоўга да сустрэчы каралевы з Джонсанам, Букінгемскі палац наведала Тэрэза Мэй, якая склала з сябе паўнамоцтвы прэм'ера. Элізабэт II прыняла ейную адстаўку. Пасля гэтага да каралевы прыбыў Джонсан, да якога тая афіцыйна звярнулася з просьбай сфармаваць кабінет міністраў.

Барыс Джонсан здабыў перамогу ў барацьбе за пасаду прэм'ера, прайшоўшы праз галасаванне кіроўнай кансэрватыўнай партыі і стаўшы яе лідэрам. Адным з ягоных абяцанняў было арганізацыя выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ да 31 кастрычніка. Правесці Brexit новы прэм'ер мерыцца без папярэдніх дамоўленасцяў з Брусэлем.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках