29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е да канца тыдня

4
Якім будзе надвор'е да канца тыдня

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 25 - 27 ліпеня.

25 ліпеня ўначы надвор'е Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень ва ўсходніх і цэнтральных раёнах краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, піша pogoda.by.

Уначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі ў Віцебскай вобласці невялікія дажджы. Раніцай і ўдзень пахмурна, ва ўсходніх і цэнтральных раёнах краіны дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+15°С, максімальная ў сярэдзіне дня +18..+24°С, на захадзе +25..+28°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.

26 і 27 ліпеня надвор'е будуць вызначаць вільготныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з тэрыторыі Расеі.

26 ліпеня месцамі ў рэспубліцы, а раніцай і ўдзень у Берасцейскай і Гомельскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11..+16°С, максімальная ўдзень +20..+25°С.

27 ліпеня месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12..+18°С, максімальная ўдзень +22..+28°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках