20 красавiка 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук абраны кіраўніком партыі «Голас»

Вакарчук абраны кіраўніком партыі «Голас»

Юлія Кліменка, якая да гэтага ўзначальвала гэтую палітсілу, цяпер засяродзіцца на працы над эканамічным парадкам дня для партыі.

Украінская палітычная партыя «Голас» абрала сваім старшынём Святаслава Вакарчука. Аб гэтым паведамляецца на старонцы партыі ў Facebook, піша unian.net.

«Сёння з'езд партыі «Голас» выбраў Святаслава Вакарчука старшынём партыі. Юлія Кліменка, якая ўзначальвала «Голас», засяродзіцца на працы над эканамічным парадкам дня для партыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Вакарчук адзначыў, што цяпер, пасля заканчэння выбарчай кампаніі, засяродзіцца на развіцці партыі.

У «Голасе» адзначылі, што прадаўжаюць развіваць сваю рэгіянальную структуру і пачынаюць падрыхтоўку да мясцовых выбараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках