20 красавiка 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея праводзіць «дэдалярызацыю»

8
Расея праводзіць «дэдалярызацыю»

Узмацненне рыторыкі пра санкцыі наводзіць на думку аб рызыцы «іранскага сцэнару» супраць Расеі.

«Каб паменшыць схільнасць да геапалітычных рызык, расейскі Цэнтральны банк значна знізіў долю даляра ў валютных рэзервах. Значнасць еўра, золата і юаня моцна ўзрасла», - піша карэспандэнт швайцарскай газеты LeTemps (пераклад - inopressa.ru) у Маскве Эмануэль Грыншпан.

«Расея «дэдалярызуецца» - гэты неалагізм вельмі папулярны ў СМІ. І Маскве хацелася б, каб іншыя перанялі яе прыклад», - гаворыцца ў артыкуле.

«(...) Дэдалярызацыя валютных рэзерваў тлумачыцца «падвышанай рызыкай геапалітычнай напружанасці ў 2018 годзе. Узмацненне рыторыкі пра санкцыі наводзіць на думку аб рызыцы «іранскага сцэнару» супраць Расеі з замарожваннем доступу да рэзерваў у цвёрдай валюце», - рэзюмуе Таццяна Еўдакімава, галоўная эканамістка «Нордэа Банка». Адной з асноўных якасцяў рэзервовай валюты з'яўляецца яе ліквіднасць для супрацьстаяння вонкавым шокам. «Зніжэнне долі даляра павінна паслужыць для абмежавання страт пры самым песімістычным сцэнары». Гэта хутчэй абарончая, чым наступальная пазіцыя ў дачыненні да даляра», - паведамляе Le Temps.

«Гэта таксама з'яўляецца часткай агульнай тэндэнцыі для кіраўнікоў рэзервамі, якія імкнуцца да большай дыверсіфікацыі», - адказалі ў пісьмовай форме Біл Пападакіс і Васілеёс Гкіанакіс, адпаведна віцэ-прэзідэнт у інвестыцыйнай стратэгіі і галоўны стратэг банка Lombard Odier у Жэневе.

«З прычыны геапалітычнай напружанасці і расейска-кітайскага збліжэння узнікаюць пытанні аб з'яўленні нейкай змовы, закліканай прычыніць шкоду Злучаным Штатам. Кітай таксама зніжае сваю долю даляра ў валютных рэзервах, але ў меншай ступені (з 1185 да 1124 млрд у 2018 годзе), - адзначае журналіст. - Вlombard Odier выказваюць сумневы з гэтай нагоды. «Малаімаверна, што кіраўнікі рэзервамі стануць супрацоўнічаць з іншымі цэнтральнымі банкамі, каб знізіць рызыку ўкладання ў даляры», - сказаў Васілеёс Гкіанакіс.

«(...) Амбіцыі Масквы на гэтым не спыняюцца. Высокая валацільнасць рубля пры існай карэляцыі паміж курсам рубля і коштамі нафты апрыёры дыскваліфікуе гэтую валюту ў вачах кіраўнікоў цэнтральных банкаў. Гэта, аднак, не перашкаджае Маскве настойліва імкнуцца да з'яўлення глабальнага рублёвага рынку. «Лозунг пра тое, што рубель павінен стаць рэзервовай валютай, ніхто не касаваў», - заявіў агенцтву Reuters у мінулым месяцы намеснік міністра фінансаў Аляксей Майсееў. Такая пастава, імаверна, яшчэ больш дэкларатыўная, чым усё астатняе», - каментуе аўтар артыкула.

На думку Таццяны Еўдакімавай, «надта малаімаверна, каб сёння далучэнне рубля да рангу рэзервовай валюты разглядалася як прыярытэт».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках