20 верасня 2019, Пятніца, 22:16
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Дырэктара Шчучынскага ліцэя, які аблаяў вучня, звольнілі

30
Дырэктара Шчучынскага ліцэя, які аблаяў вучня, звольнілі

Ягоны ўчынак назвалі амаральным.

Па факце сітуацыі, якая склалася ў Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі ў сувязі з учыненнем работнікамі, якія выконваюць выхаваўчыя функцыі, амаральнага ўчынку, несумяшчальнага з прадаўжэннем працы, 19 ліпеня звольненыя сацыяльны педагог, 23 ліпеня - дырэктар установы адукацыі. Пра гэта піша nn.by.

У аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Шчучынскага райвыканкама раней паведамілі, што сацыяльны педагог мясцовага сельскагаспадарчага ліцэя Анастасія Андрыясава звольненая з працы.

Прычынай звальнення стаў аўдыёзапіс, апублікаваны ў тэлеграм-канале Nexta на мінулым тыдні: Анастасія Андрыясава брыдкімі словамі абзывае ліцэіста Марка Ханько, які напярэдадні склаў жартоўную петыцыю па ўзоры амерыканскай аб штурме вайсковай базы «Зона 51». Вось толькі Ханько заклікаў штурмаваць Шчучынскі ліцэй.

«Ты, бл, прыдурак, па-іншаму цябе не назавеш. Ты калі гэтую ху аб іншапланецянах чытаў, можа, таксама думаў, што тут іншапланецяне вучацца? Што ж ты, кончаная твая морда, ху*** розную пішаш? Ты ж дэбіл чыстай вады!

І гэтаму дэбілу аўтамат праз год дадуць у войску. Пі***ц жа будзе, пойдзеш штурмаваць вайсковую частку? Прыдурак! Вось цябе, не дай Бог, хтосьці клануе. Гэта ж такія дэбілы, што горшыя за іншапланецян будуць», - выхоўвала ліцэіста Анастасія Андрыясава.

Таксама ў запіс размовы трапіў і дырэктар установы Дзмітрый Маркевіч. Яго таксама звольнілі.

Маркевіч, дарэчы, называў Марка Ханько «казачным дал***м» і запалохваў магілёўскай калоніяй.