25 красавiка 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэднестатыстычны беларускі навабранец - які ён?

4
Сярэднестатыстычны беларускі навабранец - які ён?

Да лістапада ваенкаматы пяройдуць на новыя ўмовы.

Міністэрства абароны не адмовілася ад новаўвядзенняў у законапраект аб воінскай службе і паспрабавала растлумачыць іх неабходнасць, паведамляе «Белсат». Падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі прадстаўнікі міністэрства непапулярныя сярод моладзі захады патлумачылі «клопатам пра маладых». Ці пераканала гэта тых, хто не хоча пачынаць свой дарослы жыццёвы шлях з казармы?

Заклік пачнецца паводле старых правіл, але да лістапада ваенкаматы пяройдуць на новыя ўмовы, патлумачылі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў Доме Масквы. У войска цяпер адправяцца 10 тысяч навабранцаў - паведаміў Мінабароны Беларусі.

Андрэй Мурашоў, кансультант Генеральнага штаба:

«Для таго, каб нам гэтую лічбу набраць, мы мяняем заканадаўства і раздзіраем адтэрміноўкі. Гэта трэба, каб вызваліць неабходны прызыўны рэсурс».

Гэты рэсурс - колькасць моладзі прызыўнога ўзросту – паводле звестак Мінабароны, за дзесяцігоддзе скараціўся амаль удвая. У мінулы восеньскі прызыў праз вайсковыя камісіі прайшлі толькі 70 тысяч маладзёнаў. Блізу 27 тысяч з іх атрымалі адтэрміноўкі з мэтай прадоўжыць адукацыю. Цяпер, на думку міністра Раўкова, такіх адтэрміновак стане на 4 тысячы менш.

Ахвярай зніжэння такіх патрабаванняў стаў жыхар Гародні Мікіта Балоцін. Летась яго прызвалі ў войска. Праігнараваўшы дыягназ - язву дванаццаціперснай кішкі.

«Я запісаўся на прыём у аблвыканкам, каб высветліць сітуацыю з нагоды дыягназу. На гэта я атрымаў адказ, што змяніліся законы, і маё захворванне больш не з'яўляецца актуальным, каб атрымаць адтэрміноўку ці быць прызнаным нягодным. Таму я павінен ісці на тэрміновую вайсковую службу», - распавядае Мікіта Балоцін.

У лекараў вайсковай часткі было іншае меркаванне. Даведаўшыся пра дыягназ хлопца, тыя накіравалі яго на паўторнае абследаванне і камісавалі. Цяпер Мікіта дамагаецца кампенсацыі праз суд:

«Я страціў паўгода жыцця там, дзе не павінен быў апынуцца. Я страціў працу, а працу я цяпер знайсці не магу. Хтосьці павінен быць пакараны».

Хлопец без вышэйшай адукацыі, з небагатай сям'і, у якога не выстарчыла сувязяў і рэсурсаў, каб ухіліцца ад войска. Такі партрэт навабранца малюе аналітык Дзмітрый Міцкевіч. У большасці частак такі сярэдні навабранец будзе не столькі спасцігаць вайсковую навуку, колькі фарбаваць бардзюры і грэбсці лісце.

У пераліку на колькасць вайскоўцаў, наша краіна фінансуе войска ў 6 разоў горш, чым Літва і Расея, і ў 10 разоў горш, чым Польшча.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках