Кітай пачаў перакідку жаўнераў у Расею
17- 24.07.2019, 14:00
- 23,815
Кітайскія танкісты ўжо апынуліся пад Масквой.
Народна-вызваленчае войска Кітая накіруе вайскоўцаў у Расею для ўдзелу ў міжнародных «Армейскіх гульнях-2019», якія пройдуць на тэрыторыі РФ і яшчэ пяці краін былога СССР, паведамляе finanz.ru.
Як паведамляе China Military, у гульнях, якія ўключаюць спаборніцтвы ў танкавым біятлоне, авіядартсу, а таксама конкурсы канкуры «Майстроў артылерыйскага агню» акрамя кітайскіх жаўнераў возьмуць удзел вайсковая тэхніка, уключаючы танкі і знішчальнікі.
Упершыню ў гісторыі кітайскіх узброеных за межы КНР будзе перакінутая брыгада марскіх пяхотнікаў. «Мы вельмі цэнім гэтую магчымасць», - заявіў камандуючы марпехамі Народна-вызваленчага войска Фен Дзяньжэнь.
Гульні будуць прадаўжацца два тыдні - з 3 да 17 жніўня і акрамя Расеі закрануць тэрыторыю Казахстана, Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Узбекістана, Манголіі, Індыі і Ірана.
У аўторак, 23 ліпеня, у Падмаскоўе прыбылі кітайскія танкісты. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ, эшалон з тэхнікай Народна-вызваленчага войска КНР, які пераадолеў 5 тысяч кіламетраў чыгункай у суправаджэнні супольнай расейска-кітайскай варты, дабраўся да Таманскай мотастралковай дывізіі.
Усяго ў гульнях, на разлікі Мінабароны, возьмуць удзел больш за 6 тысяч жаўнераў з 36 краін, што зробіць іх рэкорднымі ў маштабе.
«Упэўнены, што Вайсковыя міжнародныя гульні не толькі будуць садзейнічаць удасканаленню баявой падрыхтоўкі, але і паслужаць умацаванню дружбы і ўзаемаразумення паміж вайскоўцамі», - заявіў на мінулым тыдні міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.