18 красавiка 2024, Чацвер, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ўлады спалохаліся арганізацыі праціўнікаў акумулятарнага завода

4
Берасцейскія ўлады спалохаліся арганізацыі праціўнікаў акумулятарнага завода

Дакументы для рэгістрацыі «ЭкаБрэст» былі пададзеныя 26 чэрвеня.

Устаноўчы сход арганізацыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода каля Берасця, якая атрымала назву «ЭкаБрэст», адбыўся 26 траўня, паведамляе «Радыё Свабода».

26 чэрвеня актывісты падалі дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама. Сузаснавальнікамі берасцейскага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва каля абласнога цэнтра акумулятарнага завода.

У статуце арганізацыі гаворыцца, што асноўнай мэтай яе дзейнасці з'яўляецца падтрымка, дапамога і шырокае прыцягненне грамадскасці да развязання экалагічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Беларусі.

Як распавёў адзін з заяўнікаў Раман Кісляк, 24 ліпеня актывістам у вуснай форме паведамілі, што на просьбу аб рэгістрацыі «ЭкаБрэста» будзе атрыманая адмова з прычыны «немагчымых для выпраўлення недахопаў». Пісьмовай адмовы пакуль актывісты не атрымалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках