25 красавiка 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кабінет міністраў Украіны накіраванае прадстаўленне аб звальненні Клічко

16
У Кабінет міністраў Украіны накіраванае прадстаўленне аб звальненні Клічко
ВІТАЛЬ КЛІЧКО

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны просіць звольніць мэра Кіева.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Богдан накіраваў у Кабмін прадстаўленне аб звальненні Віталя Клічко з пасады кіраўніка КГДА. Пастанова аргументаваная 118 артыкулам Канстытуцыяй Украіны. Адпаведны дакумент са спасылкай на ўласную крыніцу апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook шэф-рэдактар выдання «Обозреватель» Арэст Сохар, паведамляе unian.net.

«Як паведамляюць мае крыніцы, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Богдан адправіў міністру Кабінета міністраў Аляксандру Саенку ліст з просьбай зрабіць прадстаўленне аб звальненні Віталя Клічко з пасады кіраўніка КГДА. Пачалося», - удакладніў інфармацыю Арэст Сохар.

У дакуменце з подпісам Багдана гаворыцца, што Клічко можа быць звольнены ў сувязі з тым, што кіраўнікі мясцовых адміністрацый прызначаюцца і звальняюцца прэзідэнтам Украіны на прадстаўленне Кабінета міністраў. «Законам Украіны «Аб мясцовых дзяржаўных адміністрацыях» вызначана, што кіраўнікі мясцовых дзяржадміністрацый прызначаюцца на тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта, у выпадку абрання новага прэзідэнта працягваюць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да прызначэння ва ўстаноўленым парадку новых», - паведамляецца ў лісце Богдана.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках