БАТЭ заявіў Сяргея Чэрніка ў Лігу чэмпіёнаў
1- 24.07.2019, 11:46
- 6,183
Галкіпер можа выйсці на поле ўжо супраць «Русенборга».
Барысаўскі БАТЭ заявіў Сяргея Чэрніка ў розыгрыш Лігі чэмпіёнаў цяперашняга сезону. Такім чынам беларускі галкіпер, які вярнуўся ў клуб, можа згуляць за сваю каманду ўжо ў сённяшнім матчы другога раўнду кваліфікацыі з «Русенборгам», паведамляе pressball.by.
Пачатак сустрэчы на «Барысаў-Арэне» а 20.00.