29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя і ЗША ствараюць «зону бяспекі» на шляху сіл РФ і Асада ў Сірыі

2
Турцыя і ЗША ствараюць «зону бяспекі» на шляху сіл РФ і Асада ў Сірыі

Прынятыя меры павінны спыніць наступ дыктатара, якога падтрымлівае Крэмль.

Злучаныя Штаты Амерыкі і Турцыя пачалі працу па стварэнні дэмілітарызаванай зоны на поўначы Сірыі, паведамляе zn.ua са спасылкай на агенцтва «Анадолу».

Адпаведная дамоўленасць была дасягнутая на сустрэчы міністра нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акара і спецпрадстаўніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў Сірыі Джэймса Джэфры ў Анкары.

Паводле дамоўленасці, абедзве краіны будуць каардынаваць свае крокі ў гэтым кірунку. Цяпер праца ў стварэнні «зоны бяспекі» праводзіцца ў Міністэрстве нацабароны Турцыі, у ёй бяруць удзел прадстаўнікі абаронных ведамстваў абедзвюх краін.

У турэцкім абаронным ведамстве адзначылі, што вайскоўцы дзвюх краін найбліжэйшыя дні працягнуць абмеркаванне планаў па поўначы Сірыі.

Нагадаем, у траўні сёлета войскі сірыйскага дыктатара Башара Асада пры падтрымцы Расеі і Ірана аднавілі наступ на пазіцыі ўзброенай апазіцыі на паўночным захадзе Сірыі. Больш за 500 мірных жыхароў загінулі, яшчэ больш за дзве тысячы атрымалі раненні.

Турцыя заклікала сілы Асада спыніць атакі на паўночным захадзе Сірыі і вярнуцца на тэрыторыі, узгодненыя на астанінскіх перамовах па дээскалацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках