29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адмова ад алкаголю можа паўплываць на ваша здароўе?

32
Як адмова ад алкаголю можа паўплываць на ваша здароўе?

Даследчыкі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне адказалі на гэтае пытанне.

Усім вядома, што алкаголь шкодзіць нашаму здароўю, піша tv.ua.

Але, навукоўцы правялі даследаванне, якое даводзіць, што адмова ад спіртных напояў вядзе да ранняй смерці.

За 20 гадоў назіранняў навукоўцы прыйшлі да высновы, што непітушчыя паміраюць раней за хранічных алкаголікаў. Даследчыкі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне пад кіраўніцтвам псіхолага Карла Холагана пасля 20-гадовых назіранняў высветлілі, што тыя, хто адмаўляецца ад алкаголю паміраюць раней за людзей залежных ад спіртнога.

У эксперыментальнай працы брала ўдзел блізу 1,8 тысяч чалавек ва ўзросце ад 55 да 65 гадоў. Іх падзялілі на тры групы: алкаголікі, умерана пітушчыя і непітушчыя.

Паводле выніку высветлілася, што 69% непітушчых не дажываюць да 65 гадоў. Сярод алкаголікаў такіх набралася 60%. Менш за ўсё працэнт апынулася ў тых людзей, якія умерана ўжываюць спіртныя напоі - усяго 41%. Таксама, навукоўцы даведаліся, што больш за ўсё шкодзіць арганізму рэзкая адмова ад спіртнога.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках