25 красавiка 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Каб было менш карупцыі, трэба мяняць усю сістэму ў Беларусі

8
Васіль Шлындзікаў: Каб было менш карупцыі, трэба мяняць усю сістэму ў Беларусі
ВАСІЛЬ ШЛЫНДЗІКАЎ

Цяпер дзеля зорачак на пагонах адпраўляюць за краты невінаватых людзей.

Былы кіраўнік прадпрыемства «Амкадор» Васіль Шлындзікаў пракаментаваў пераслед і вызваленне галоўнага інжынера Менскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача.

Нагадаем, што на днях Першамайскі раённы суд Менска апраўдаў па ўсіх выстаўленых абвінавачаннях галоўнага інжынера Менскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача.

Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для Галавача 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Мужчына больш за чатыры гады знаходзіўся ў СІЗА, па першай справе суд ужо выносіў яму апраўдальны прысуд, але на яго зноў распачалі крымінальную справу.

Васіль Шлындзікаў пракаментаваў сітуацыю для «Радыё Рацыя»:

- Тое, як вялося следства, і як практычна невінаватага чалавека трымалі больш за чатыры гады ў ізалятары, характарызуе беларускую сістэму: калі камусьці хочацца атрымаць зорачкі на пагоны, то дзеля гэтага не грэбуюць ніякімі метадамі.

Каго яны знішчаюць? У першую чаргу тых, хто працуе на гэтую краіну, стваральнікаў. Але сістэму гэта не цікавіць, ёй цікавая справаздачнасць.

Увогуле, гісторыя Андрэя Галавача проста ўнікальная. Асабіста я не чуў, каб такія выпадкі былі дзесьці яшчэ ў свеце. Гэта ўмець трэба - каб пяць гадоў пратрымаць чалавека за кратамі ні за што. Я ўважаю, што за эканамічныя злачынствы чалавек наогул не павінен сядзець у СІЗА. Хай ён знаходзіцца пад хатнім арыштам, каб мець магчымасць кампенсаваць шкоду, калі вінаваты. Але навошта знішчаць эканамічную эліту грамадства?»

- Так барацьба ж з карупцыяй ідзе...

- Трэба мяняць сістэму, каб менш было карупцыянераў. Там, дзе прыватная гаспадарка, мала карупцыі на прадпрыемствах.

А вось у дзяржаўных структурах гэтага стае. І атрымліваецца, што сярод кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў карупцыянеры ледзь не праз аднаго.

Так што ў хуткім часе пацыентаў лячыць будуць пракуроры, і эканоміку падымаць будуць таксама яны. Былы намеснік генеральнага пракурора Архіпаў, які таксама трапіў за краты, а затым яго паслалі ўзначальваць калгас, думаю, добра ведае, што гэта такое - кіраваць гаспадаркай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках