23 красавiка 2024, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: Пуцін дагэтуль баіцца раз'юшаных расейцаў

2
Washington Post: Пуцін дагэтуль баіцца раз'юшаных расейцаў

Пратэсты вярнуліся ў Маскву і трымаюць Крэмль у напрузе.

Важнае выпрабаванне грамадзянскай супольнасці ў Расеі разгортваецца цяпер на вуліцах Масквы. Яно сведчыць, што, нягледзячы на аўтарытарнае кіраванне Уладзіміра Пуціна на працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў, у расейскай сталіцы дагэтуль ёсць шмат людзей, якія не баяцца выказацца. Гэта таксама паказвае на тое, што Пуцін ведае пра гэту незадаволенасць і баіцца яе.

Пра гэта ў рэдакцыйным артыкуле піша Washington Post, нагадваючы, што ў верасні ў Маскве пройдуць выбары дэпутатаў гарадской думы (пераклад - unian.net).

Большасць з тых, хто збіраецца змагацца за крэслы, ужо ўваходзяць ва ўладную структуру, у якой дамінуюць Пуцін і яго партыя «Адзіная Расея». Беспартыйныя, незалежныя кандыдаты павінны сабраць блізу 5 тысяч подпісаў за тры тыдні, каб атрымаць права балатавацца.

Гэта ставіць іх у пройгрышную пазіцыю ў параўнанні з кандыдатамі ад партый. Але нягледзячы на гэта, некалькі дзясяткаў незалежных прэтэндэнтаў змаглі сабраць неабходныя подпісы. Чытайце таксама Пуцін распавёў, ці думае ён пра «Расею пасля Пуціна» з 2024 года Потым улады вырашылі іх дыскваліфікаваць. Без сумневу па загадзе Крамля маскоўская выбарчая камісія адхіліла тысячы подпісаў як несапраўдныя.

Асабліва так паступілі з тымі незалежнымі кандыдатамі, якія карыстаюцца значнай папулярнасцю ў сваіх акругах. Адным з такіх выданне называе актывіста Іллю Яшына.

Блізу 30 кандыдатаў такім чынам забаранілі ўдзельнічаць у выбарах. Яшын сказаў, што 15 тысяч подпісаў, пададзеных ім і яшчэ двума кандыдатамі, былі разгледжаны ўсяго за 7 гадзін і 20 хвілін. Гэта азначала, што на праверку кожнага подпісу сышло менш двух секунд.

Старшыня выбарчай камісіі заявіў, што сабраныя подпісы нібыта належалі мёртвым людзям. У адказ некаторыя падпісанты пачалі пісаць у сацыяльных сетках, што яны на самой справе жывыя. А дыскваліфікацыя кандыдатаў была грубым фарсам.

Навошта Пуцін робіць гэта? Чаго ён баіцца? У выпадку свайго абрання, незалежныя кандыдаты атрымаюць легітымнасць у адным з галоўных палітычных органаў Расеі. Яны будуць мець права ставіць пад сумнеў палітыку горада і шукаць дакументы.

Пуцін нядаўна меў справу з сур'ёзнай успышкай масавых пратэстаў, між іншым, супраць пабудовы царквы ў Екацярынбургу. Яго напалохалі масавыя дэманстрацыі супраць яго перавыбрання ў 2011-2012 гадах шляхам фальсіфікацыі. Напэўна расейскі аўтакрат падумаў, што можа проста прымусіць усіх забыцца пра незалежных кандыдатаў у Маскве.

Але ён памыліўся. Грамадства адрэагавала вельмі хутка. Спачатку было некалькі невялікіх пікетаў, а потым у суботу на вуліцы выйшла 22,5 тысячы чалавек. Гэта была адна з найбуйнейшых акцый у Маскве за апошнія гады. Як для летняга суботняга дня яна дзівіць. Некаторыя ўдзельнікі накіравалі сваё раздражненне прама супраць Пуціна. На іх плакатах было напісана «Пуцін хлусіць» і «Хопіць нам хлусіць».

Выступаючы перад натоўпам, Яшын сказаў: «Я пражыў паў жыцця пры Пуціне. Мне досыць». Гэта азначае, што Пуцін хоць і стварыў аўтарытарную сістэму, якая блакуе іншадумства і ўсе метады палітычнай барацьбы, ён не змог цалкам заглушыць голас свайго народа. Застаецца толькі спадзявацца, што гэты голас пачуюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках