29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сабралі грошы на святло Валянціне Барадулінай на некалькі гадоў наперад

3
Беларусы сабралі грошы на святло Валянціне Барадулінай на некалькі гадоў наперад
ФОТА: ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА

Запазычанасць за святло складала 917 рублёў.

Удаве народнага паэта Рыгора Барадуліна Валянціне сабралі грошы на святло на некалькі гадоў наперад. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. Энергазбыт быў уражаны гэтай акцыяй неабыякавых беларусаў па падтрымцы ўдавы народнага паэта Рыгора Барадуліна. «За святло для Валянціны Барадулінай паступіла 650 (!) плацяжоў», - піша Лабадзенка.

Як паведамляў сайт сharter97.org запазычанасць за святло 80-гадовай Барадулінай, якая пасля смерці ў 2014 годзе мужа жыве адна, складала 917 рублёў. У кватэры з электраплітой была адключаная электрычнасць. Грошы былі сабраныя хутка і запазычанасць ліквідавалі, святло ў кватэры аператыўна падключылі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках