28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксея Навальнага затрымалі падчас ранішняй прабежкі

10
Аляксея Навальнага затрымалі падчас ранішняй прабежкі
Алексей Навальный

Расейскага апазіцыйнага палітыка даставілі ў аддзяленне паліцыі.

Маскоўская паліцыя затрымала апазіцыянера Аляксея Навальнага, калі той выйшаў на ранішнюю прабежку, паведаміў ён сам у інстаграме, паведамляе «Сноб».

Мяркуючы з відэапаведамленняў, апублікаваных Навальным, палітык знаходзіцца ў аддзеле паліцыі па Данілаўскім раёне горада.

Са слоў апазіцыянера, раніцай ён выйшаў з дому на прабежку і купіць жонцы кветкі, бо ў яе дзень нараджэння. Каля пад'езду яго сустрэў аўтобус з АМАПам. Прычыны затрымання Навальнага пакуль невядомыя.

На мітынгу 20 ліпеня Навальны паабяцаў арганізаваць 27 ліпеня акцыю ля мэрыі Масквы, калі на працягу тыдня ўлада не зарэгіструе ўсіх незалежных кандыдатаў.

Што яшчэ вядома

Раніцай 24 ліпеня ў Маскве паліцэйскія затрымалі грамадзянскіх актывістаў Канстанціна Котава і Аляксандра Арчагова, калі тыя выходзілі з пад'ездаў сваіх дамоў, паведамляе «ОВД-Инфо». Прычыны іх затрымання таксама невядомыя.

Раней на Арчагова склалі два пратаколы за акцыю ў падтрымку журналіста Івана Галунова 12 чэрвеня ў Маскве: пра непадпарадкаванне патрабаванням паліцэйскага і пра ўдзел у акцыі, якая прывяла да перашкоды руху пешаходаў і транспарту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках