29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Гурбангулы Бердымухамедаў патэлефанаваў ва Узбекістан

СМІ: Гурбангулы Бердымухамедаў патэлефанаваў ва Узбекістан

Аднак жыхарам Туркменістана жывога правіцеля так і не паказалі.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў у тэлефоннай размове павіншаваў з днём нараджэння прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, паведамляе ўзбекскае выданне gazeta.uz.

Тэлефонная размова прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым адбылася 24 ліпеня, паведаміла прэс-служба кіраўніка ўзбекскай дзяржавы.

На пачатку размовы Гурбангулы Бердымухамедаў нібыта павіншаваў Шаўкат Мірзіёева з днём нараджэння, пажадаўшы дабрабыту і працвітання народу Узбекістана.

Нагадаем, што раней у СМІ з'явілася непацверджаная інфармацыя пра смерць кіраўніка Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Кіраўнік знік з поля зроку СМІ і тэлеэфіру 15 ліпеня. Пасля паведамленняў пра смерць Гурбангулы Бердымухамедава туркменскія дыппрадстаўніцтвы за мяжой выступілі з аспрэчваннем гэтай інфармацыі, аднак жывога Гурбангулы Бердымухамедава жыхарам Туркменістана дагэтуль ніхто не паказаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках