25 красавiка 2024, Чацвер, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі пацікавіліся ў жыхароў Віцебскай вобласці, адкуль у іх грошы

48
Падаткавікі пацікавіліся ў жыхароў Віцебскай вобласці, адкуль у іх грошы

Кожнага другога прымусілі даплаціць у казну.

Падаткавікі ў першым паўгоддзі папрасілі 208 жыхароў Віцебскай вобласці расказаць пра крыніцы сваіх даходаў. Кожны другі не змог патлумачыць, дзе ўзяў грошы, а палічыў за лепшае выплаціць падаткі з сумы перавышэння расходаў над даходамі, паведамляе tut.by.

- У выніку праведзенага аналізу адпаведнасці панесеных фізічнымі асобамі расходаў атрыманым даходам у дачыненні да больш за 1000 грамадзян, а таксама на падставе запытаў праваахоўных і кантралюючых органаў, інспекцыямі вобласці за студзень - чэрвень 2019 года запатрабавана 214 дэкларацый аб даходах і маёмасці, - паведамілі ў інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці.

Пасля праверкі прадстаўленых дэкларацый у 108 чалавек знайшлі перавышэнне расходаў над даходамі.

- З пачатку года фізічным асобам, у якіх устаноўлена неадпаведнасць расходаў даходам, падатковымі органамі Віцебскай вобласці дадаткова выстаўлена да выплаты 275,8 тысячы рублёў, - удакладнілі ў інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці.

Нагадаем, у Беларусі з 15 ліпеня 2017 года ўвайшлі ў дзеянне змены ў дэклараванню фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці. Цяпер падатковая можа праводзіць супастаўленне сум расходаў і даходаў фізасобы як за поўны каляндарны месяц, так і за мінулы перыяд гэтага года.

Правяраюць дэкляраваныя даходы і маёмасць падаткавікі паводле звестак, якія пазначаны фізічнымі асобамі ў дэкларацыі, і інфармацыі, якая маецца ў падатковым органе.

Пры супастаўленні сум расходаў і даходаў фізасобы да яго расходаў належаць грошы на куплю мінімальнага набору прадуктаў харчавання і нехарчовых тавараў і паслуг, неабходных для захавання здароўя і забеспячэння жыццядзейнасці, сумаю бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Калі хтосьці будзе не згодны з памерам выдаткаў на ўзроўні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, то трэба будзе напісаць заяву ў падатковую з інфармацыяй аб сродках, фактычна зрасходаваных фізасобай на гэтыя мэты.

Падаваць дэкларацыю аб даходах і маёмасці трэба толькі на пісьмовае патрабаванне падаткавікоў. Раней - таксама на пісьмовае патрабаванне падатковых органаў, у тым ліку прад'яўляліся на пісьмовы запыт КДК, МУС, органаў дзяржаўнай бяспекі і пракуратуры, гэта значыць фактычна на любых падставах.

Пры гэтым у падаткавікоў павінна быць інфармацыя пра перавышэнне кошту маёмасцi i расходаў над даходамі, якія паступілі з законных крыніц, на суму не менш за 250 базавых велічынь (не менш 6375 рублёў).

Запытаць дэкларацыю могуць і на пісьмовы запыт КДК, МУС, органаў дзяржаўнай бяспекі, органаў пракуратуры і СК, але ў сувязі з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу, а таксама па крымінальных справах і матэрыялаў, што знаходзяцца ў вытворчасці паводле заяў і паведамленняў аб злачынствах.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках