29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца бізнэсоўца з Барысава знік з $8 тысячамі

8
Кіроўца бізнэсоўца з Барысава знік з $8 тысячамі

Знайшлі яго ў гульнявым клубе.

Міліцыя Барысава затрымала 24-гадовага хлопца праз падазрэнне ў крадзяжы буйной сумы - 8 тысяч даляраў. Гэтыя грошы яму даў начальнік для наступнай перадачы іншаму чалавеку. Але да адрасата сума не дайшла, а кур’ер знік. Пра гэта паведамляе міліцыя Менскай вобласці.

Яшчэ ў красавіку з заявай у міліцыю звярнуўся прадпрымальнік з Барысава. Ён распавёў: спатрэбілася перадаць у Гомель сваяку 8 тысяч даляраў гатоўкай. Пра паслугу мужчына папрасіў свайго работніка, 24-гадовага мясцовага жыхара. Хлопец працаваў на пасадзе кіроўцы крыху больш за год, ён сам падахвоціўся даставіць усё на месца.

Але потым малады чалавек перастаў выходзіць на сувязь. Спачатку бізнэсовец дапусціў, што ў дарозе магло нешта здарыцца, і сам праехаў па шляху руху свайго кіроўцы. Але ні хлопца, ні грошай не знайшоў. Праз пару дзён аўто знайшлі ў адным са спальных раёнаў Барысава.

І толькі на днях хлопца нарэшце адшукалі: пасля інцыдэнту ён хаваўся ў Жодзіна. Яго затрымалі прама ў зале гульнявых аўтаматаў. Малады чалавек прызнаўся ў злачынстве і растлумачыў, што не выстаяў перад спакусай забраць чужое. Але ўсе грошы паспеў выдаткаваць за два дні ў адным з казіно Менска.

Барысаўчанін узяты пад варту. Распачатая крымінальная справа паводле факта крадзяжу ў асабліва буйнай суме, за гэта яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках