29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд РФ пакінуў прысуд выкрадзенаму ў Беларусі ўкраінцу Грыбу ў дзеянні

7
Вярхоўны суд РФ пакінуў прысуд выкрадзенаму ў Беларусі ўкраінцу Грыбу ў дзеянні
ПАВЕЛ ГРЫБ

Падтрымаць Грыба прыбылі дыпламаты з краін ЕЗ, консул Украіны, грамадзяне РФ.

Вайсковая калегія Вярхоўнага суда РФ сёння прызнала законным пастанову Паўночна-Каўказскага акруговага вайсковага суда прысудзіць украінскага палітвязня Паўла Грыба да шасці гадоў пазбаўлення волі, якія ён павінен правесці ў калоніі агульнага рэжыму. Пра гэта паведамляе УНИАН.

«Пастанову Паўночна-Каўказскага акруговага вайсковага суда пакінуць без змен, апеляцыйную скаргу - без задавальнення», - сказаў адзін з суддзяў.

Сам Грыб у судзе не прысутнічаў, ён браў удзел у працэсе па відэасувязі з СІЗА №4 у Растове-на-Доне.

На працягу ўсяго пасяджэння ён не здымаў з твару медыцынскую маску. З судом меў зносіны на ўкраінскай мове праз перакладчыка, аднак праз дрэнную якасць сувязі суддзям перакладалі толькі частку слоў.

Выступаючы з апошнім словам, ён заявіў, што здавацца не збіраецца. «Рабів у рай не пускають. Слава Україні!» - дадаў Грыб.

Паводле звестак агенцтва, падтрымаць Грыба прыбылі дыпламаты з краін Еўразвязу, консул Украіны, а таксама некалькі масквічоў, што адкрыта выступаюць супраць расейскага вайсковага ўварвання ва Украіну.

Адвакатка ўкраінца Марына Дубровіна ў ходзе пасяджэння сказала, што пастанова суда незаконная, неабгрунтаваная і прынятая на падставе паказанняў, якія былі выбітыя з Паўла катаваннем і ад якіх ён пазней адмовіўся. Яна нагадала, што да ўкраінца ўжывалася фізічнае ўздзеянне - пасля выкрадання яго вывезлі на тэрыторыю РФ і пасля перасячэння мяжы збілі ў лесе.

«Пры выкраданні яго душылі і збівалі. Да яго таксама ўжывалі фізічную сілу пасля таго, як перадалі іншым супрацоўнікам», - сказала Дубровіна. У будынку ФСБ РФ Грыба дзень трымалі без вады і ежы ў спартзале, прыкаваным да шведскай сценкі або да 32-кілаграмовай гіры, дзе пагражалі і спрабавалі падвешваць уверх нагамі, адзначыла адвакатка.

24 жніўня 2017 года Грыба, што паехаў аж у Гомель (Беларусь) на сустрэчу з расейкай Таццянай Яршовай, выкралі супрацоўнікі ФСБ Расеі. Два тыдні пра месцазнаходжанне ўкраінца не было вядома. 7 верасня Генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне атрымала паведамленне ад ФСБ пра змяшчэнне Грыба ў СІЗА Краснадара. У РФ украінца абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту ў адной са школ Сочы.

15 лістапада 2018 году суд у Растове-на-Доне пачаў разгляд справы па сутнасці. Грыб заявіў пра невінаватасць і адмовіўся даваць паказанні.

На пасяджэнні 24 студзеня 2019 года Грыб сказаў, што яго паказанні, якія змяшчаюцца ў пратаколе за 2017 год, не адпавядаюць рэчаіснасці і на яго ціснулі, каб ён іх падпісаў.

22 сакавіка расейскі суд прысудзіў Грыба на шэсць гадоў турмы за нібыта падрыхтоўку тэракту.

У красавіку Грыб і ягоны адвакат абскардзілі прысуд.

Ігар Грыб заявіў, што яго сын пакутуе партальнай гіпертэнзіяй, яму патрабуецца медыкаментозная падтрымка, пастаянная жорсткая дыета, нармальныя ўмовы жыцця, а таксама аперацыя. «Калі ён застанецца там цяпер і яму не зробяць аперацыю - ён памрэ», - сказаў Ігар Грыб.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках