29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Зяленскага распавёў пра перамовы з кандыдатамі на пасаду прэм'ер-міністра

14
Дарадца Зяленскага распавёў пра перамовы з кандыдатамі на пасаду прэм'ер-міністра
АЛЕГ УСЦЕНКА

Колькасць кандыдатаў на пасаду прэм'ер-міністра Украіны значна большая, чым абмяркоўваюць у СМІ.

Пра гэта «Радіо Свобода» паведаміў эканаміст, дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Алег Усценка.

«Я думаю, што пул экспэртаў або патэнцыйных кандыдатаў, з якімі цяпер абмяркоўваецца гэтае пытанне з прэзідэнтам Зяленскім, - ён значна шырэйшы ад таго, што цяпер абмяркоўваецца ва ўкраінскай медыяпрасторы», - сказаў ён.

21 ліпеня Зяленскі заявіў, што бачыць прэм'ерам прафесійнага эканаміста, які ніколі не ўзначальваў урад або Вярхоўную Раду і не быў старшынёй парламенцкіх фракцый.

«Можна знайсці некалькі тысяч украінскіх экспэртаў, якія падпадаюць пад гэтае апісанне, хто павінен быць прэм'ер-міністрам. Тое, што цяпер абмяркоўваецца ў медыяпрасторы ўкраінскай, - гэта проста навязаны парадак дня, які ідзе нават не ад ключавых экспэртаў Атлантычнай рады», - адзначыў Усценка.

Адказваючы на пытанне аб сваім магчымым прэм'ерстве, Усценка адзначыў: «Я б сказаў, што я не хацеў бы адказваць на такога плану пытанні».

У пачатку ліпеня экспэрт Атлантычнай рады (Atlantic Council) Мелінда Герынг заяўляла, што сярод кандыдатаў на пасаду былі намеснік выканаўчага дырэктара ад Украіны ў Міжнародным валютным фондзе Уладзіслаў Рашкован, дырэктар развіцця бізнэсу НАК «Нафтагаз Украіны» Юрый Вітрэнка, старшыня праўлення НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў, сакратар РНБА і экс-міністр фінансаў Аляксандр Данілюк і былы міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Айварас Абрамавічус.

Прэм'ер-міністр Украіны прызначаецца Вярхоўнай Радай Украіны па прадстаўленні прэзідэнта Украіны. Цяпер гэтую пасаду займае Уладзімір Гройсман.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках