29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новая газета»: Рамзан Кадыраў стрэліў у затрыманага падчас допыту

«Новая газета»: Рамзан Кадыраў стрэліў у затрыманага падчас допыту

Новыя падрабязнасці масавага пазасудовага пакарання 27 жыхароў Чачэніі.

Ураджэнец Чачні Імра Дасаеў, якога ў студзені 2017 года затрымалі праз падазрэнне ва ўдзеле ў незаконным узброеным фармаванні, распавёў пра тое, што адразу пасля затрымання яго павезлі ў рэзідэнцыю кіраўніка Чачні, дзе Рамзан Кадыраў асабіста прастрэліў яму нагу з пісталета.

Інфармацыю, якую апублікавала «Новая газета», пацвердзілі выданню яшчэ некалькі незалежных крыніц.

У ліпені 2017 года «Новая газета» апублікавала спіс з 27 жыхароў Чачэніі, затрыманых шасцю месяцамі раней у розных вёсках рэспублікі падчас рэйдаў мясцовых сілавікоў. Іх падазравалі ў сувязях з ісламскімі баевікамі. Паводле звестак выдання, якое спасылалася на дакументы ад крыніцы ў кіраванні ФСБ Чачні, усе 27 чалавек сталі ў выніку ахвярамі масавага пазасудовага пакарання. Частку падазраваных без суда і следства расстралялі і задушылі на тэрыторыі палка патрульна-паставой службы паліцыі імя Ахмата Кадырава.

Усяго паводле звестак «Новай газеты» падчас студзеньскіх рэйдаў чачэнскай паліцыі і спецназа былі затрыманыя блізу сямідзесяці чалавек, якіх змясцілі ў сакрэтную турму ў падвале будынка вышэйпаказанага палка. Там іх прыкавалі кайданкамі да батарэяў і пад катаваннямі прымусілі прызнацца ва ўдзеле ва ўзброенай бандзе - пры тым, што большасць з затрыманых пазнаёміліся адзін з адным толькі пасля незаконнага арышту.

Сярод затрыманых быў і Імра Дасаеў, а таксама яго стрыечны брат Адам. Абодвух прымусілі прызнацца ў датычнасці да забойства некалькіх паліцэйскіх.

«Новая газета» адзначае, што пра затрыманне Імра Дасаева кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў асабіста паведамляў у сваім Інстаграме. Відэа затрымання, на якім таксама прысутнічае Кадыраў, паказалі па тэлеканалу «Грозны». У гэты момант ніякіх прыкмет кулявога ранення ў Імра не было - пры тым, што паводле афіцыйнай версіі следства раненне ён атрымаў менавіта пры спробе паліцэйскіх арыштаваць яго.

У сваю чаргу, сюжэт аб затрыманні брата Дасаева Адама быў паказаны па ўсім федэральным тэлеканалам. На кадрах затрыманы стаяў у атачэнні Рамзана Кадырава, кіраўніка МУС Чачні Руслана Алханава, камандзіра ППСП ім. Ахмата Кадырава Аслана Ірасханава, камандзіра САХРу «Цэрак» Абузайда Вісмурадава і старшыні парламента Чачні Магамеда Даудава. Аднак пазней у крымінальнай справе аб узброенай бандзе імя Адама Дасаева не фігуравала. Паводле версіі следчага камітэта па Паўночна-Каўказскай федэральнай акрузе, Адам і зусім «ніколі не затрымліваўся», а «знаходзіцца ў міжнародным вышуку». Паводле звестак жа «Новай газеты», паказаны па расейскай тэлевізіі затрыманы папросту быў забіты ў тым жа самым склепе, куды даставілі ўсіх падазраваных ва ўдзеле ў бандзе.

Асобна «Новая газета» адзначае, што паводле вынікаў праверкі па факце публікацыяй выдання «расстрэльнага спісу» следчы камітэт адмовіў у распачынанні крымінальнай справы. Пры гэтым следчыя не апыталі ні журналістаў выдання, ні сваякоў забітых.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках