25 красавiка 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гомелі на пераходзе збілі міліцыянта

Відэафакт: У Гомелі на пераходзе збілі міліцыянта

Супрацоўнік міліцыі вяртаўся дадому пасля дзяжурства.

Каля Чыгуначнага РАУС у Гомелі 24-гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі Audi збіў на пешаходным пераходзе 45-гадовага міліцыянта-кіроўцы названага райаддзела.

Здарэнне адбылося а 9.45 у нядзелю, паведамляе афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Вядома, што пасля заканчэння дзяжурства прапаршчык выйшаў з будынка РАУС і па пешаходным пераходзе накіраваўся да свайго аўтамабіля. Прыкладна на сярэдзіне шляху на яго быў учынены наезд, піша nn.by.

Цяпер супрацоўнік міліцыі дастаўлены ў лякарню.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках