29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія раздае «залатыя візы» багатырам з Расеі і Кітаю

4
Брытанія раздае «залатыя візы» багатырам з Расеі і Кітаю

Журналісты правялі расследаванне.

Расейскія і кітайскія мільянеры могуць купіць доступ да брытанскіх пашпартоў, выкарыстоўваючы некарэктную схему Міністэрства ўнутраных спраў Брытаніі для звышбагатых.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", адпаведнае расследаванне правялі The Sunday Times і Dispatches Channel 4.

Расследаванне паказала, што Міністэрства ўнутраных спраў, якое адказвае ў Брытаніі за візавую палітыку, праводзіць паверхневыя праверкі для заможных замежнікаў, якія выдаюць 2 млн фунтаў стэрлінгаў для атрымання грамадзянства паводле схемы "залатой візы" ў Вялікабрытаніі.

Журналісты знялі на відэа аповеды юрыдычных і фінансавых кансультантаў, якія хваліліся сваёй роляй у забеспячэнні "залатых віз" для замежных кліентаў-мільянераў, згадваючы асяроддзе расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і кітайскіх вайскоўцаў.

Кансультанты паведамілі журналісту, што яны дапамаглі атрымаць "залатыя візы" для сямейніка Кадафі, сына карумпаванага міністра ўрада Тайланда, егіпцяніна, абвінавачанага ў карупцыі, эрытрэйца з магчымымі сувязямі з вайсковымі ўгодамі ў Анголе і мільянераў з Ірана і Ірака, чый бізнэс пацярпеў ад санкцый .

Адзін з іх сказаў, што "было вельмі проста" абыйсці антыкарупцыйныя праверкі Міністэрства ўнутраных спраў, заявіўшы, што чыноўнікі, якія праводзілі праверку, былі непадрыхтаванымі выпускнікамі школ, якія выкарыстоўвалі пошук у Google.

МУС Брытаніі ў снежні мінулага года ненадоўга прыпыніла дзеянне гэтай схемы праз боязь, што яна выкарыстоўвалася арганізаванымі злачыннымі групоўкамі і адмывальнікамі грошай, але праз некалькi дзён яно яе вярнула. Крыніцы паведамляюць, што аднаўлення патрабавала Міністэрства фінансаў.

Схемай, якая патрабуе ўкладання мінімум 2 млн фунтаў стэрлінгаў у брытанскай кампаніі, скарысталіся больш за 11 000 чалавек з моманту яе стварэння ў 2008 годзе. Афіцыйна званая "віза інвестара першага ўзроўню" дае заможным замежнікам права жыць у Вялікабрытаніі і магчымасць пазней падаць заяўку на поўнае грамадзянства і атрымаць пашпарт.

Адрозна ад іншых краін, Вялікабрытанія не патрабуе ад заяўнікаў на атрыманне візы плаціць 2 млн фунтаў стэрлінгаў ураду і не абумоўлівае, што гэтыя грошы маюць ствараць працоўныя месцы ў Вялікабрытаніі. Гэта дазваляе інвестарам забіраць грошы назад за мяжу пасля таго, як яны атрымалі права на сталае пражыванне ў Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках