19 красавiка 2024, Пятніца, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўпершыню за 10 гадоў мяняюць тэст на грамадзянства

4
ЗША ўпершыню за 10 гадоў мяняюць тэст на грамадзянства

Першыя выпрабаванні новага спісу пытанняў пачнуцца ўвосень 2019 года.

Служба грамадзянства і іміграцыі ЗША 19 ліпеня абвясціла аб пачатку рэалізацыі новага плана па «ўдасканаленні тэсту для атрымання грамадзянства». Як сказана на сайце арганізацыі, пытанні цяперашняга тэсту будуць перагледжаныя і абноўленыя. Прынамсі, змяненні закрануць раздзелы грамадазнаўства, гісторыі ЗША, палітычнага ладу і сістэмы каштоўнасцяў, а таксама тэсты на веданне ангельскай мовы, паведамляе DW.

Першыя выпрабаванні новага спісу пытанняў пачнуцца ўвосень 2019 года, а поўная замена адбудзецца да канца 2020 - пачатку 2021 года. Апошні раз тэст для атрымання грамадзянства ЗША пераглядаўся ўладамі ў 2009 годзе. Ён змяшчае 100 пытанняў пра ЗША, з якіх кожнаму суіскальніку задаецца дзесяць. Каб прайсці тэст, неабходна правільна адказаць на шэсць з іх.

У 2018 годзе грамадзянства ЗША атрымалі блізу 757 тысяч суіскальнікаў - гэта самы высокі паказчык за апошнія пяць гадоў.

Аднак, 11 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, пасля шматтыднёвай судовай спрэчкі з дэмакратычнай партыяй і праваабаронцамі, адмовіўся ад уключэння ў пералік пытанняў да наступнага перапісу насельніцтва пытання аб грамадзянстве. Замест гэтага з дапамогай указа ён мае намер сабраць інфармацыю аб грамадзянстве ў базах звестак розных міністэрстваў і ўстаноў. Трамп уважае за вельмі важнае мець дакладнае ўяўленне пра тое, колькі ў краіне пражывае асоб з грамадзянствам ЗША і колькі - без яго. Адміністрацыя цяперашняга прэзідэнта першапачаткова абвясціла аб імкненні знізіць узровень легальнай і нелегальнай іміграцыі.

У сярэдзіне ліпеня прэзідэнт ЗША прапанаваў чатыром дэмакраткам з Кангрэсу «вярнуцца ў свае краіны». Тры з іх нарадзіліся ў ЗША, чацвёртая прыехала туды дзіцем і атрымала грамадзянства. Палата прадстаўнікоў асудзіла Трампа за расісцкія выказванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках