29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трампу падказалі спосаб знішчыць «Паўночны струмень - 2»

3
Трампу падказалі спосаб знішчыць «Паўночны струмень - 2»

Вашынгтон можа без санкцый забяспечыць Захад газам.

Журналіст выдання The Hill Уільям Шугарт знайшоў для Вашынгтона спосаб пазбавіць Еўропу залежнасці ад расейскага газу.

На ягоную думку, санкцыі не дапамогуць спыніць будаўніцтва газаправода. Найбольшы эфект дадуць флатыліі амэрыканскіх танкераў.

"Замест таго каб уводзіць санкцыі, мы маглі б павялічыць распрацоўку нашых велізарных запасаў прыроднага газу і адпраўляць флатыліі танкераў з ЗПГ на іншы бок Атлантыкі", - напісаў Шугарт.

Ён дадаў, што толькі ў гэтым выпадку ЗША змогуць супрацьстаяць "Газпрому" ў Еўропе. Са слоў журналіста, калі Вашынгтон нічога не зробіць, то Расея цалкам захопіць заходні рынак, і Трамп можа страціць сваіх сяброў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках