29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз два дні ў лесе знайшлі зніклага пенсіянера з Калінкавічаў

1
Праз два дні ў лесе знайшлі зніклага пенсіянера з Калінкавічаў

Мужчыну шукалі блізу 200 чалавек.

Праз два дні ў лесе знайшлі 77-гадовага жыхара Калінкавічаў, які сышоў у лес па ягады і знік, паведамляе МУС.

Як высветлілася, пенсіянер адправіўся ў госці да свайго сябра ў Старадарожскі раён, дзе наважыў схадзіць у лес назбіраць ягад. Але ў выніку заблукаў. Аб згубе дзядулі ў міліцыю заявілі бліжэй да вечара, калі ўжо сцямнела. Датэлефанавацца яму было немагчыма - мабільны тэлефон мужчыны быў выключаны.

Пенсіянера, які збіўся з дарогі, шукалі блізу 200 чалавек: супрацоўнікі міліцыі і ратавальнікі, паляўнічыя з сабакамі, леснікі, егеры, вайскоўцы, а таксама валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». У пошуках быў задзейнічаны і квадракоптар.

Пошукі доўжыліся два дні. І сёння блізу 12 гадзін заблукалага мужчыну знайшлі жывым і ў свядомасці. Яго перадалі лекарам, якія ацанілі ягоны стан як здавальняючы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках