16 красавiка 2024, aўторак, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае медалі

6
Фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае медалі
АЛЯКСЕЙ ГРЫШЫН

Беларус прадаў свае алімпійскія медалі амаль за $100 тысяч.

Фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае алімпійскія медалі амаль за 100 тысяч даляраў. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце інтэрнэт-аўкцыёну, на які спартовец выставіў дзве свае ўзнагароды, піша tut.by.

Залаты медаль з Ванкувера-2010 набылі за 68 750 даляраў, а бронза з Гульняў 2002 года ў Солт-Лэйк Сіці пайшла за 28 410 даляраў. Агульная сума - 97 160 даляраў. З гэтых грошай будуць утрыманыя збор аўкцыёну і падаткі. Імёны пакупнікоў не называюцца.

Раней Аляксей Грышын заяўляў, што прадае свае медалі, каб аплаціць аперацыю блізкаму чалавеку, жыццё якога для яго важнейшае за «метал».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках