20 красавiка 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мітынгу апазіцыі ў Маскве Навальны выставіў мэрыі ўмовы

5
На мітынгу апазіцыі ў Маскве Навальны выставіў мэрыі ўмовы
ФОТА: DW

Масавая акцыя ў падтрымку незалежных кандыдатаў у дэпутаты Масгардумы прайшла ў цэнтры сталіцы РФ.

У цэнтры Масквы ў суботу, 20 ліпеня, прайшоў узгоднены ў мясцовымі ўладамі мітынг «За допуск на выбары» ў падтрымку незалежных кандыдатаў на выбарах у Масгардуму 8 верасня. Раней акруговыя выбарчыя камісіі адмовілі прадстаўнікам апазіцыі ў рэгістрацыі. Арганізатары мерапрыемства - сябры незарэгістраванай Лібертарыянскай партыі Расеі, паведамляе DW.

Аляксей Навальны выставіў ураду Масквы ультыматум, назваўшы яго, праўда, кампрамісам: альбо да 27 ліпеня Масгарвыбаркам «усіх рэгіструе», альбо пратэстоўцы «выходзяць у наступную суботу да мэрыі і не сыходзяць».

Паводле звестак «Белага лічыльніка», у мерапрыемстве ўзялі ўдзел блізу 22 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках