20 красавiка 2024, Субота, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі адабралі ў беларускі дачку праз адсутнасць працы ў калгасе

55
Чыноўнікі адабралі ў беларускі дачку праз адсутнасць працы ў калгасе
ФОТА: RACYJA.COM

Праз шэсць месяцаў дачку жыхаркі вёскі Жукевічаў могуць аддаць іншым людзям.

У Кацярыны Кучкаровай, жыхаркі вёскі Жукевічаў, Капцёўскага сельскага Савета служба апекі адабрала 10-гадовую дачку Насту. Адсутнасць вакансій на працу ў калгасе і неатрыманне аліментаў ад бацькі дзяўчынкі сталі прычынамі таго, што сям'ю Кацярыны сацыяльныя службы вызначылі, як сацыяльна небяспечную, паведамляе «Радыё Рацыя».

Ужо з лютага месяца 2019 года дачка знаходзіцца ў дзіцячым прытулку. Кажа Кацярына Кучкарова:

- Маю дачку забралі 12 лютага таму, што мне далі час на працаўладкаванне, а я не ўладкавалася на працу. Ад маёй маці быццам бы былі скаргі, што я не кармлю дзіця.

З абвінавачваннямі Кацярына не згодная, бо мае цяжкія дачыненні з маці і айчымам. Пакуль, маючы часовыя падпрацоўкі для падтрымання дастатку, яна, на жаль, на сталую працу ўладкавацца не змагла. Бо для працы ў Гародні, дзе ёсць вакансіі, ёй давялося б жыць у арэндаваным жытле, альбо ў інтэрнаце, якіх яна не можа атрымаць. Праваабарончы цэнтр «Вясна» дапамагае Кацярыне ў зваротах ва ўладныя ўстановы вобласці. Распавядае праваабаронца Віктар Сазонаў:

- Будзе ўсё адно лепш з маці, калі маці нармальная. А тут мы бачым, што маці абсалютна нармальны чалавек. Не ўцягнутая ў нейкі алкаголь або ў дрэнныя кампаніі. З гэтай сітуацыі зразумелым становіцца, што калі людзі развязалі б гэтае пытанне, то яны сказалі б, што так, дзіцяці будзе лепш з маці. А калі развязваюць гэтае пытанне чыноўнікі, яны думаюць пра сябе: раптам што, мы будзем вінаватыя. І яны пачынаюць развязваць праблему з фармальнага пункту гледжання.

Праз шэсць месяцаў знаходжання ў цэнтры ўтрымання дачку могуць аддаць іншым людзям. Кацярына Кучкарова звяртаецца да ўсіх людзей добрай волі, юрыдычных і прыватных асоб дапамагчы ёй уладкавацца на працу і атрымаць жыллё. Толькі маючы гэта, яна зможа вярнуць сваю дачку Насту, якая чакае вяртання да маці.

Фото: racyja.com

На фота: Пасля таго, як дачку Кацярыны забралі ў прытулак, быў складзены афіцыйны «план працы», каб да ліпеня маці працаўладкавалася. Сярод пунктаў «плану» сустрэча з праваслаўным святаром. Хоць Кацярына і яе дачка Настасся належаць да пратэстанцкай канфесіі евангельскіх хрысціян-баптыстаў, на яе накінулі таўро «сектантка».

Фото: racyja.com
Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках