29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прапанаваў памірыць Японію і Паўднёвую Карэю

Трамп прапанаваў памірыць Японію і Паўднёвую Карэю

Спрэчка Токіё і Сеула можа прывесці да негатыўных палітычных і эканамічных наступстваў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў сваю дапамогу ў развязанні палітычных і эканамічных супярэчнасцяў паміж Японіяй і Паўднёвай Карэяй. Пра гэта піша «Голас Амерыкі».

Адзначаецца, што гаворка ідзе пра патрабаванне Паўднёвай Карэі выплаціць кампенсацыі карэйцам, якія працавалі на японскіх акупантаў падчас Другой сусветнай вайны. Спрэчка абвастрылася, калі Японія абмежавала высокатэхналагічны экспарт у Паўднёвую Карэю. У выніку паўстала пагроза сусветнаму рынку электронікі і смартфонаў.

Трамп паведаміў, што гатовы надаць дапамогу на просьбу прэзідэнта Паўднёвай Карэі Муне Чжэ Іна. Сеул пацвердзіў, што просьба была выказаная падчас сустрэчы прэзідэнтаў 30 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках