29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карбалевіч: Пуцін і Лукашэнка разумеюць усе дамоўленасці па-рознаму

11
Карбалевіч: Пуцін і Лукашэнка разумеюць усе дамоўленасці па-рознаму
ВАЛЕРЫЙ КАРБАЛЕВІЧ

Перамовы дзвюх краін прадаўжаюцца блізу года, а парадак дня адзін і той жа.

На думку палітолага Валерыя Карбалевіча, агучаную ў інтэрв'ю tut.by, ніякага сур'ёзнага прагрэсу падчас апошніх перамоваў, хутчэй за ўсё, не было, і экспэрт з цяжкасцю ўяўляе, што ён магчымы, бо ў бакоў розныя пазіцыі.

- Пазіцыя Расеі палягае ў тым, што спачатку мы дамаўляемся аб інтэграцыі і толькі потым развязваем усе існыя пытанні накшталт кампенсацыі за падатковы манеўр, кошты газу, крэдытаў і гэтак далей. Пазіцыя Беларусі іншая: без развязання існых пытанняў і пытання аб датацыі з боку Расеі абмяркоўваць праблемы інтэграцыі няма сэнсу. І гэты гадавы марафон перамоваў упіраецца ў рознасць гэтых дзвюх пазіцый. І я, шчыра кажучы, не бачу, што нейкі прагрэс дасягнуты.

Карбалевіч просіць звярнуць увагу на гісторыю беларуска-расейскіх стасункаў і на тое, што пасля нейкіх перамоваў прэзідэнты выходзяць на публіку і кажуць, што «ўсё ў парадку і мы дамовіліся». Потым раз'язджаюцца па дамах і высвятляецца, што кожны разумее гэтыя дамоўленасці па-рознаму.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках