29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лібіі прыпынілі здабычу нафты на найбуйнейшым радовішчы

2
У Лібіі прыпынілі здабычу нафты на найбуйнейшым радовішчы

На радовішчы Аш-Шарара здабываецца 340 тысяч барэляў нафты на дзень.

Здабыча нафты на найбуйнейшым радовішчы Аш-Шарара прыпыненая. Нацыянальная нафтавая карпарацыя (NOC) высвятляе прычыны прыпынення, паведамляе яе прэс-служба ў суботу, 20 ліпеня.

«NOC пацвярджае прыпыненне здабычы 290 тысячы барэляў на дзень», - гаворыцца ў паведамленні.

Прыпыненне адбылося на ўадцінку Аль-Хамада, іншы важны адрэзак Эль-Філь працуе ў звычайным рэжыме.

Нагадаем, у красавіку гэтага года на цэнтральную станцыю радовішча Аш-Шарара напала група невядомых баевікоў.

Нафтавае радовішча Аш-Шарара ў пустыні Мурзук на поўдні Лібіі было адкрытае ў 1980 годзе. Агульныя даведзеныя запасы радовішча складаюць 3 млрд барэляў нафты, здабыча - 340 тысяч барэляў на дзень або траціна ад агульнага аб'ёму здабычы ў краіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках