25 красавiка 2024, Чацвер, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест замоўленага ў інтэрнэце тавару прыйшла пасылка з паперай і рыбалоўнай шпулькай

8
Замест замоўленага ў інтэрнэце тавару прыйшла пасылка з паперай і рыбалоўнай шпулькай

Як жыхарка Лоева стала ахвярай махляроў.

16-гадовы падлетак у Лельчыцах адкрыў свой бізнэс у адной з вядомых сацыяльных сетак. Пасля першай угоды дома з'явіліся праваахоўнікі з раённага аддзела міліцыі. Маладому прадпрымальніку інкрымінуецца частка 1 артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства). Зарабіць дадатковую капейку на жыццё ён вырашыў продажам парагенератараў, піша «Гродненская правда».

Аб'яву з фота і коштам размясціў у сацыяльнай сетцы. Неўзабаве паступіў першы заказ з Лоева. Праз паштовае аддзяленне хлопец адправіў курыльны апарат накладзеным плацяжом. Калі жанчына аплаціла 90 рублёў за атрыманую пасылку і адкрыла, яна зразумела, што з яе нехта здорава пажартаваў. У скрынцы было папяровае смецце і рыбалоўная шпулька часоў СССР.

Жарт заказніца не ацаніла і звярнулася з адпаведнай заявай у міліцыю. Знайсці адпраўніка па наяўных рэквізітах было нескладана. Грошы канфіскаваныя часткова.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках