20 красавiка 2024, Субота, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве хлопец на Porsche Cayenne перакуліў аўтазак

25
У Магілёве хлопец на Porsche Cayenne перакуліў аўтазак
ФОТА: T.ME/PRESSMVD

У сацсетках з'явіліся фатаграфіі незвычайнага ДТЗ у Магілёве.

На фота пабіты Porsche Cayenne і перакулены на бок грузавік МУС. Раніцай здарэнне пракаментавала афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Чамаданава.

«А 0:20 27-гадовы магілёвец на іншамарцы Porsche Cayenne рухаўся па другаснай дарозе і не прапусціў аўтамабіль для канваіравання МАЗ, што стала прычынай ДТЗ. У выніку сутыкнення грузавік перакуліўся, абодва транспартныя сродкі пашкоджаныя. Пацярпелых падчас аварыі няма, кіроўцы былі цвярозыя», - паведаміла прадстаўніца МУС у сваім Telegram-канале.

Як паведамляюць відавочцы, удар прыйшоўся ў заднюю частку грузавіка. Даслоўна праз некалькі хвілін на месцы былі ратавальнікі, ДАІ і хуткая дапамога. «У аўтазаку былі затрыманыя і супрацоўнікі, сур'ёзна ні хто не пацярпеў», - піша адзін з удзельнікаў суполкі «Магілёў real» «Вконтакте».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках