29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні да Венесуэлы

1
ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні да Венесуэлы

ЗША ўводзяць новыя санкцыі ў дачыненні да службовых асоб Венесуэлы, вінаватых у парушэнні правоў чалавека.

Улады ЗША зрабілі больш жорсткімі санкцыі супраць Венесуэлы. У чорны спіс трапілі чатыры афіцэры з Галоўнага ўпраўлення вайсковай контрвыведкі гэтай краіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце міністэрства фінансаў ЗША ў пятніцу, 19 ліпеня.

«Злучаныя Штаты будуць і надалей прыцягваць да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да выкарыстання былым рэжымам Мадура запалохвання і рэпрэсій, каб пераследаваць і прымусіць замаўчаць палітычных апанентаў, ні ў чым не вінаватых грамадзян, а таксама вайскоўцаў», - прыводзяцца ў прэс-рэлізе Мінфіна словы кіраўніка ведамства Стывена Мнучына.

У ліку унесеных у санкцыйныя спісы генерал Бланка Марэра, палкоўнікі Франка Куінтэра і Гуэрэра Міхарэс, а таксама маёр Гранка Артэага.

Раней у пятніцу віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс заяўляў, што ЗША ўводзяць новыя санкцыі ў дачыненні да службовых асоб Венесуэлы, якіх уважаюць вінаватымі ў парушэнні правоў чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках