20 красавiка 2024, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адмірал Кузняцоў» паблізу Сірыі прызналі бескарысным

14
«Адмірал Кузняцоў» паблізу Сірыі прызналі бескарысным

«Адмірал Кузняцоў» - найгоршы авіяносец у сусветнай гісторыі, які быў калі-небудзь спушчаны на ваду.

Тэзіс аб карыснасці адзінага расейскага авіяносца «Адмірал Кузняцоў» для правядзення аперацый у Сірыі і іншых краінах выглядае як мінімум спрэчным, піша lenta.ru.

«Вырашальную ролю ў баявых аперацыях расейскіх войскаў у Сірыі адыграў зусім не авіяносец «Адмірал Кузняцоў», які знаходзіўся там вельмі непрацяглы час у парадку фактычна даследчага паходу, а наземны кантынгенты УС [Узброеныя сілы] РФ, у тым ліку авіяцыя з базы ПКС [Паветрана-касмічных сіл] Хмеймім», - адзначае выданне.

Там жа адзначаецца, што «з пункту гледжання абароны ўласнай тэрыторыі на асноўных стратэгічных напрамках вялікія авіяносцы для Расеі відавочна залішнія і будаваць іх няма чаго».

У ліпені экспэрт Ваенна-марскога інстытута ЗША Рычард Мос заявіў, што Расеі замест рамонту «Адмірала Кузняцова» варта заняцца пабудовай атамных падводных лодак праекта 885 «Ясень» або малых ракетных катараў (МРК).

У кастрычніку 2018 года на 82-м суднарамонтным заводзе (СРЗ) у пасёлку Раслякова (Мурманская вобласць), дзе рамантаваўся авіяносец «Адмірал Кузняцоў», патануў плывучы док ПД-50. Пры гэтым на док упалі два вежавыя краны, адзін з якіх праламаў палубу авіяносца, справакаваўшы ўзнікненне адтуліны памерам чатыры на пяць метраў. Карабель пасля інцыдэнту адбуксіравалі на 35 СРЗ.

У сакавіку таго ж года «Адмірал Кузняцоў» узначаліў складзены The National Interest рэйтынг найгоршых авіяносцаў у сусветнай гісторыі, калі-небудзь спушчаных на ваду. Амерыканскі часопіс адзначае, што закладзены ў 1983 годзе ў СССР авіяносец уведзены ў эксплуатацыю толькі ў 1995-м, ужо ў Расеі. Пасля аварыі ў 1996-м карабель да 1998-га знаходзіўся на рамонце. Пасля гэтага «Адмірал Кузняцоў», згодна з The National Interest, «перыядычна выязджаў у Міжземнае мора, як правіла, з вялікай помпай», і толькі ў лістападзе 2016-га прыняў удзел у сваёй першай баявой аперацыі (у Сірыі), страціўшы два самалёты: МіГ-29К і Су-33.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках