20 красавiка 2024, Субота, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

1
Якім будзе надвор'е на выходных

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 20 - 22 ліпеня.

20 ліпеня варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, піша Гідрамет.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы на паўночным усходзе Віцебскай вобласці, а ўдзень месцамі на поўдні краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы, уначы слабы, удзень сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+14°С, максімальная ўдзень ад +20°С на паўночным усходзе да +28°С на поўдні краіны. Атмасферны ціск у Менску будзе расці.

21 ліпеня ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, удзень з тэрыторыі Польшчы на заходнюю палову краіны перамесціцца сістэма франтальных раздзелаў. Уначы будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў. Удзень чакаецца воблачна з прасвятленнямі, пераважна ў заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і ўранку будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні, падчас навальніц парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10..+17°С, максімальная ўдзень +23..+29°С, на поўдні краіны месцамі да +30°С.

22 ліпеня варункі надвор'я ў асноўным вызначацьме сістэма франтальных раздзелаў, якая павольна змяшчаецца з захаду на ўсход краіны. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, падчас навальніц парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +13..+19°С, максімальная ўдзень +19..+26°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках