25 красавiка 2024, Чацвер, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ўпершыню атрымала большую частку энэргіі з аднаўляльных крыніц

3
Нямеччына ўпершыню атрымала большую частку энэргіі з аднаўляльных крыніц

Сёлета краіна атрымала 47,3% энэргіі за кошт «зялёнай» энэргетыкі.

У ФРГ, паводле звестак за першае паўгоддзе, баланс энэргаздабычы ўпершыню зрушыўся ў бок аднаўляльных крыніц - 47,3%, піша «УНІАН».

Да іх належаць устаноўкі, якія генеруюць энэргію ветру, сонца, вады і біямасы.

Адзначаецца, што яшчэ 43,4% электрычнасці здабываюць на нямецкай зямлі на вугальных (або цеплавых) і атамных станцыях, падлічыў Інстытут сонечна-энэргетычных сістэм Таварыства імя Фраўнгофера.

На газ у энэргабалансе прыпадае 9,3%, і мінімальная доля 0,4% - на іншыя крыніцы, уключаючы нафту.

Падкрэсліваецца, што да 2030 года Нямеччына хоча давесці долю «зялёнай электрычнасці» да 65%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках